Беларускі аналаг "Марцыяльных водаў" пабудуюць на Браслаўскіх азёрах
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі санаторый (аналог "Марцыяльных вод" Расіі) будзе пабудаваны ў Браслаўскім раёне паблізу унікальнай крыніцы бромнай вады. Пра гэта паведаміў сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.
Санаторый павінен быць пабудаваны ў пасёлку Відзы Браслаўскага раёна. У падрыхтоўку дакументацыі ўжо ўкладзена 500 тыс. еўра. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук правялі разведку і выявілі бромныя расолы і сульфітныя гразі. Будучы курорт стане аналагам "Марцыяльных вод" Расіі. "Гэта значыць, у нас ёсць унікальная магчымасць", - адзначыў дырэктар цэнтра.
Паводле яго слоў, ва ўсіх раёнах ідзе пашырэнне ложка-месцаў беларускіх санаторыяў. Акрамя таго, сталі больш актыўна будаваць дамы для сямейнага адпачынку паблізу здраўніц. Разам з тым сёння ў кожным рэгіёне Беларусі неабходны добры санаторый на 500 ложка-месцаў.
Пасёлак Відзы даўно вядомы сваімі серавадароднымі крыніцамі. Пару стагоддзяў таму ў наваколлі гэтага населенага пункта ўжо дзейнічала водалячэбніца, якая была створана прадстаўнікамі шляхецкага роду Мінейкаў. Пад наглядам спецыялістаў у ёй адначасова маглі папраўляць здароўе каля 50 пацыентаў. Праўда, пасля пажару ў 50-х гадах XIX стагоддзя ад водалячэбніцы застаўся толькі падмурак.-0-