Беларускі Чырвоны Крыж абвяшчае акцыю «ДАПАМОГА НЕПАЛУ»

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Непала колькасць ахвяр разбуральнага землетрасення, якое адбылося ў Непале 25 красавіка 2015 года, дасягнула 7 240 чалавек, 14 398 пацярпелі. Паводле звестак ААН, удар стыхіі так ці інакш закрануў 8 млн. чалавек з 28-мільённага насельніцтва Непала. У сувязі з гэтым Міжнародная Федэрацыя Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца абвясціла заклік аб аказанні дапамогі Непалу.

Для дапамогі жыхарам Непала, пацярпелым ад землетрасення Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа абвяшчае аб зборы грашовых ахвяраванняў ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў РБ усіх форм уласнасці, якія можна пералічыць на разліковы рахунак 3015740099012 АПП №539 ААТ «Белінвестбанк», БІК (МФА)153001739, код 739 з абавязковай паметкай «Дапамога НЕПАЛУ». Акцыя працягнецца да 31 мая 2015 года.

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа заклікае ўсё насельніцтва Рэспублікі Беларусь аказаць любую магчымую дапамогу пацярпелым ад землетрасення!

МЫ РАЗАМ ДЗЕЛЯ ГУМАННАСЦІ!

 

Кароткая даведка:

25 красавіка ў Непале адбылося землетрасенне магнітудай 7,9, следам за асноўным ударам рушыла ўслед больш за сотню афтэршокаў. Паводле ацэнкі мясцовых уладаў, дадзенае землетрасенне ўжо прызнана самым разбуральным у гісторыі Непала, за апошнія 80 гадоў. Да гэтага часу працягваецца разбор завалаў пасля землетрасення. Сабраныя грошы будуць пералічаны Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Дапамога Федэрацыі будзе ісці па некалькіх напрамках: прадастаўленне прытулку, медыцынскай дапамогі, аднаўленне сямейных сувязяў і пошук зніклых, забеспячэнне чыстай вадой і ежай, псіхалагічная дапамога і іншая праца, звязаная з ліквідацыяй наступстваў землетрасення.

 

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка,

да галоўнага спецыяліста па сувязях са СМІ і грамадскасцю БТЧК

Анастасіі Зайцавай:

моб. (8029)666-17-97 (Velcom)

zaiceva@redcross.by