Беларускі Наваполацк і ўкраінскі Скадоўск сталі гарадамі-пабрацімамі
13 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Беларускі Наваполацк і ўкраінскі Скадоўск (Херсонская вобласць) сталі гарадамі-пабрацімамі. Дагавор аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх адносінах сёння ў Наваполацку падпісалі старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава і старшыня Скадоўскага выканкама Аляксандр Гаўрыш. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Наваполацкага гарвыканкама.
"Такім чынам закладзены асновы партнёрства гарадоў у мэтах забеспячэння дзелавога, культурнага, навуковага, спартыўнага супрацоўніцтва грамадзян і арганізацый, а таксама ў мэтах умацавання даверу, узаемаразумення і дружбы паміж народамі", - сказана ў падпісаным дакуменце. Наваполацк і Скадоўск маюць намер абменьвацца вопытам работы ў вытворчай і эканамічнай сферах, у справе аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, развіваць гандаль.
Скадоўск стаў першым украінскім горадам, які пабратаміўся з Наваполацкам, і 15-м у спісе блізкіх сяброў. Сярод пабрацімаў нафтаграда ёсць гарады Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Францыі і Кітая. -0-