Студэнцкі атрад праваднікоў Беларусі ўпершыню будзе працаваць на паўднёвым напрамку Расійскіх чыгунак

1 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларускі студэнцкі атрад праваднікоў будзе працаваць на паўднёвым напрамку Расійскай чыгункі. Упершыню рэспубліканскі сэрвісны атрад праваднікоў "Маладая Беларусь" адправіўся з Віцебска на працу ў Маскву, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання БРСМ.

У склад атрада ўвайшлі 30 студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з Віцебскай вобласці і горада Магілёва. На працягу месяца рабяты ў складзе чыгуначных брыгад будуць абслугоўваць каля дзясятка "гарачых" напрамкаў з Масквы ў Анапу, Адлер, Феадосію, Еўпаторыю, Сімферопаль, Сочы. Перш чым стаць праваднікамі, усе студатрадаўцы прайшлі кароткатэрміновыя курсы па спецыяльнасці "Праваднік пасажырскага вагона", здалі ацэначныя выпрабаванні і атрымалі пасведчанні.

Арганізатарамі першага студэнцкага атрада праваднікоў выступілі ЦК БРСМ і расійская кампанія "Топ-Сэрвіс".

Як адзначылі ў абласным камітэце, па дадзеных на 1 ліпеня, у вобласці працуюць 63 студэнцкія атрады колькасцю больш за 1,5 тыс. байцоў. Яшчэ каля 5,7 тыс. студэнтаў і навучэнцаў ахоплены валанцёрскім рухам і ўвайшлі ў склад 35 валанцёрскіх атрадаў. Найбольшая колькасць атрадаў занята ў будаўніцтве. Нямала студэнтаў займаюцца ачысткай лясоў ад смецця, а таксама працуюць у аздараўленчых лагерах важатымі.-0-