Беларускі тэатр «Лялька» рыхтуе да новага сезона дзве прэм’еры

27 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Беларускі тэатр "Лялька" рыхтуе да новага сезона дзве прэм'еры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры. Для маленькіх гледачоў віцебскія лялечнікі падрыхтавалі спектакль "Хлопчык і цень" па п'есе расійскіх аўтараў Кіры Чаркаскай і Андрэя Князькова "Таямніца мігатлівых агеньчыкаў". Гэта сучасная таямнічая казка вучыць дзяцей быць настойлівымі ў дасягненні пастаўленых мэт і ўмець адстойваць права быць шчаслівым, не паддавацца сумневам і страхам. Яшчэ адна прэм'ера "Лялькі" - лялечны спектакль "Дэкамерон" па вядомым творы Джавані Бокача. Лёгкая і відовішчная пастаноўка пра каханне стане сапраўдным сюрпрызам для дарослых віцебскіх тэатралаў. Усяго ў рэпертуар тэатра ўвойдуць каля 30 спектакляў.-0-