Беларускімі мытнікамі за тыдзень устаноўлена тры факты незаконнага ўвозу ў Беларусь куляў для стралковай зброі. Усяго канфіскавана 20 тысяч адзінак
Раней гродзенскія мытнікі канфіскавалі ў беларуса 13 тысяч куляў, а ў двух апошніх выпадках - яшчэ сем тысяч берасцейскія і віцебскія мытнікі ў грамадзяніна Беларусі і літоўскага перавозчыка.
Так, звыш тысячы куляў рознага калібра спрабаваў увезці ў краіну беларус, хаваючы іх ад мытнага кантролю пад пасажырскім сядзеннем свайго аўтамабіля. Слядаваў 35-гадовы грамадзянін з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст». Для перасячэння мяжы выбраў зялёны калідор, нібыта не маючы пры сабе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Брэсцкія мытнікі засумняваліся ў яго словах, прыняўшы рашэнне аб даглядзе транспартнага сродку. Як вынік, партыя куляў вынятая з тайніка, абсталяванага паміж каркасам і абшыўкай пасажырскага сядзення.
Яшчэ адну партыю выявілі віцебскія мытнікі ў поласці халадзільнай устаноўкі прычэпа-рэфрыжэратара, які рухаўся з Літвы праз беларуска-латвійскую мяжу.
Грузавы аўтамабіль літоўскага перавозчыка перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Грыгараўшчына».
Тайнік з кулямі дапамог усталяваць інспекцыйна-даглядны комплекс. У выніку далейшага дагляду з поласці халадзільнай устаноўкі вынята шэсць тысяч куляў.
Брэсцкай і Віцебскай мытнямі пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыялах Віцебскай мытні (т.350-308)