Беларуска-ізраільскі аграпрамысловы парк будзе створаны на базе Аршанскага і Талачынскага раёнаў
Ізраільская кампанія «AgriGo LTD» гатова прыняць удзел у праекце па стварэнні беларуска-ізраільскага аграпрамысловага парка, які мяркуецца рэалізаваць на тэрыторыі Аршанскага і Талачынскага раёнаў.
Паведамленне прэс-службы МЗС Беларусі, пра гэта заявіў генеральны дырэктар ізраільскай кампаніі Анатоль Міндэль у ходзе рабочай сустрэчы з паслом Беларусі ў Ізраілі Уладзімірам Скварцовым, якая адбылася на мінулым тыдні. Кампанія спецыялізуецца на высокатэхналагічных праектах у галіне птушкагадоўлі і жывёлагадоўлі, у прыватнасці, праектаванні і будаўніцтве сельскагаспадарчых комплексаў. «AgriGo» ужо прысутнічае на беларускім рынку і мае намер актывізаваць тут крэдытна-інвестыцыйную дзейнасць.
Распрацоўку і ўкараненне перспектыўных тэхналогій у аграпрамысловы комплекс маюць намер зрабіць адным з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва ва ўмовах аграпрампарка. У канцы лістапада беларуская дэлегацыя плануе наведаць Ізраіль для дэталёвай прапрацоўкі праекта. У лютым 2014-га яго абмяркуюць на сумеснай беларуска-ізраільскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Да праекта праяўляюць цікавасць інвестары з пяці краін.
Сяргей Кочатаў, "Віцебскія весці"