Беларуска-літоўскае прадпрыемства інвестуе амаль 1,5 млн. еўра ў вытворчасць гомеапатычных прэпаратаў
3 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Беларуска-літоўскае СТАА "АканітФарма" плануе рэалізаваць у Віцебскай вобласці інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці гомеапатычных прэпаратаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным тэрытарыяльным фондзе "Віцебскаблмаёмасць".
Беларуска-літоўскі тандэм заснавальнікаў мае намер інвеставаць амаль 1,5 млн. еўра ў стварэнне вытворчасці гомеапатычных прэпаратаў гадавой магутнасцю да 5 млн. упаковак. Плануецца асвоіць выпуск 11 найменняў такіх прэпаратаў, якія распрацаваны беларускімі і літоўскімі спецыялістамі. У ходзе рэалізацыі праекта прадугледжваецца стварэнне больш за 60 рабочых месцаў.
У адпаведнасці з указам №108 "Аб некаторых мерах па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці" ад 27.02.2007 года прадпрыемству-інвестару будзе перададзена камунальная нерухомасць у бязвыплатнае карыстанне на 3,5 года. Усяго ў распараджэнне інвестара пяройдуць тры будынкі агульнай плошчай каля 2,2 тыс. кв.м аднаго з камунальных прадпрыемстваў у гарадскім пасёлку Бешанковічы. Нерухомасць ацэначным коштам каля Br660 млн. не выкарыстоўваецца з 2004 года. У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта, які разлічаны да 2014 года, камунальная маёмасць будзе перададзена інвестару ўжо ва ўласнасць. Інвестпраект атрымаў станоўчае заключэнне экспертнага савета пры аблвыканкаме.
Усяго ў Віцебскай вобласці цяпер у рознай стадыі рэалізацыі знаходзяцца тры інвестыцыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, па якіх была прадастаўлена дапамога ў выглядзе бязвыплатнага карыстання доўга невыкарыстоўваемай камунальнай уласнасцю.-0-