Беларуска-расійская канферэнцыя «Праца. Абарона. Бяспека» праходзіць у Віцебску
Удзельнікі абмяняюцца вопытам, у тым ліку па заканадаўчай базе. Гасцей з суседняй краіны можа зацікавіць беларуская практыка выплат кампенсацый па ўмовах працы. Горад аб'яднаў працу кіраўнікоў і спецыялістаў сферы аховы працы, усіх тых, хто неабыякавы да праблем арганізацыі бяспечных вытворчых працэсаў, стварэння здаровых умоў працы на працоўных месцах.
Узаемадзеянне з расійскімі калегамі зараз асабліва актуальна, бо рэалізуецца супольная праграма Саюзнай дзяржавы па збліжэнні заканадаўства ў сацыяльнай і працоўнай сферах.
– За столькі гадоў мы пераймаем вопыт, лепшыя напрацоўкі адзін у аднаго. Калі працавалі па законе аб ахове працы, то многае ўзялі ў Расіі. Калі яны рыхтавалі свой закон аб спецацэнцы ўмоў працы, то пераймалі нашы падыходы. Што тычыцца кампенсацый па ўмовах працы, мы будзем абмяркоўваць гэтыя пытанні, каб зблізіць падыходы. Ёсць у нас яшчэ адрозненні па распаўсюджванні норм заканадаўства аб ахове працы: мы крыху шырэй узаемадзейнічаем з грамадзянамі, якія працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах. У Расіі пакуль такога няма, – растлумачыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Старавойтаў.
Намеснік міністра дадаў, што ў 2021 годзе ў цэлым па краіне знізіўся вытворчы траўматызм, а па ахове працы Віцебская вобласць займае другое месца ў рэспубліцы.
Таксама ўдзельнікі канферэнцыі адправяцца на вытворчую экскурсію ў ААТ «Віцебскія дываны», «Віцебскдрэў», ТАА «Альянспласт», на кандытарскую фабрыку «Віцьба».
– Мы рады, што гэта важнае мерапрыемства праходзіць у Віцебску. У нас ёсць магчымасць падзяліцца вопытам работы па ахове працы і тэхніцы бяспекі на нашых прадпрыемствах. Гэта вельмі годна, – адзначыла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – Усе прадпрыемствы вобласці па бяспецы людзей на вытворчасці працуюць актыўна і эфектыўна. Траўматызм на іх скараціўся на 20%. Выбраныя арганізацыі могуць паказаць беларускі перадавы вопыт не толькі, але і міжнародныя стандарты якасці бяспекі.
Удзельнікам канферэнцыі прадстаўлена выстава, дзе былі прадэманстраваны сродкі індывідуальнай абароны, паслугі ў галіне аховы працы.





"Віцебскія весці", фота тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна"