Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю ”Дапамога Балканам“

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю ”Дапамога Балканам“, якая працягнецца да 19 чэрвеня 2014 года.

Разбуральныя паводкі на Балканах забралі жыцці ўжо больш за 40 чалавек. Больш за ўсё ахвяр у Сербіі, Босніі і Герцагавіне. У рэгіёне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Эвакуявана больш за 25 тысяч чалавек.

У сувязі са складанай з-за стыхійных бедстваў сітуацыяй Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа аб'яўляе аб зборы грашовых ахвяраванняў ад насельніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, якія можна пералічыць на разліковы рахунак 3015740099012 ЦБУ №539 ААТ ”Белінвестбанк“, БІК (МФА) 153001739, код 739 з абавязковай паметкай ”Дапамога Балканам“