Беларусы Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў заваявалі золата на ЧС па скачках на батуце ў Санкт-Пецярбургу

Беларускія батутысты Уладзіслаў Ганчароў і Алег РABЦАЎ заваявалі залаты медаль у сінхронных скачках на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу.

За сваё выступленне дуэт атрымаў ад суддзяў 52,510 бала. Падчас выканання праграмы Алег РABЦАЎ дапусціў некалькі памылак у перамяшчэнні, але сапернікі не змаглі апярэдзіць беларусаў. Другое месца занялі французы Себасцьен Марціні і Ален Марантэ - 51,850 бала. Бронзавымі прызёрамі сталі Тай Сводлінг і Дамінік Кларк з Аўстраліі - 51,270 бала.

Годам раней на сусветным форуме ў Сафіі Уладзіслаў Ганчароў і Алег РABЦАЎ таксама занялі першае месца ў гэтым відзе праграмы. Чэмпіянат свету па скачках на батуце завершыцца ў Санкт-Пецярбургу 10 лістапада выступленнем у індывідуальных скачках.

БЕЛТА. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.