Беларусы заваявалі 6 узнагарод на чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы

19 ліпеня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Беларусы заваявалі 6 медалёў (2 золата, 1 срэбра і 3 бронзы) на чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы, які завяршыўся 18 ліпеня ў польскім Уроцлаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Дзве залатыя ўзнагароды зборнай Беларусі прынеслі юніёркі. У спаборніцтвах пар лепшымі сталі Яна Янусік і Святлана Міхневіч, а ў спаборніцтвах трыёк - Ірына Калашнік, Аліна Іванова і Юлія Ардзякова. Срэбная ўзнагарода здабыта ў дарослых спаборніцтвах. Яна на рахунку жаночай пары Аліна Юшко - Кацярына Мурашка. Адна бронзавая медаль беларусамі заваявана ў дарослым турніры (мужская пара Руслан Федчанка - Яўген Калачоў), а яшчэ дзве бронзы - у юнацкіх спаборніцтвах сярод дзяўчат. На трэцюю прыступку п'едэстала ўзышлі пара Дар'я Несцярук / Марына Самкевіч, а таксама тройка Марыя Валчык - Аляксандра Валчык - Дар'я Ціханава.