«Белпошта» аптымізуе сетку паштовай сувязі
6 мая, Мінск /Алена Саланенка - БЕЛТА/. РУП "Белпошта" праводзіць аптымізацыю сеткі паштовай сувязі ў Беларусі. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Генадзь Дзям'яненка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аптымізацыя ўяўляе сабой наступнае: шэраг аддзяленняў паштовай сувязі закрываецца, і адбываецца пераход на перасовачныя аддзяленні сувязі", - сказаў намеснік гендырэктара. Вопыт у гэтым напрамку ў "Белпошты" ужо ёсць. Шэраг перасовачных аддзяленняў паштовай сувязі дзейнічае ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, прадастаўляючы ўсе паслугі, якія аказваюцца ў стацыянарных аддзяленнях. Акрамя таго, у бліжэйшы час плануецца ўкараніць перасовачныя аддзяленні ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Генадзь Дзям'яненка распавёў, што большасць паштовых аддзяленняў Беларусі паспяхова супрацоўнічаюць з банкамі, страхавымі кампаніямі, мабільнымі і інтэрнэт-аператарамі. Для паскарэння пераводу плацяжоў "Белпошта" пераходзіць на новыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы сучасныя сістэмы апрацоўкі плацяжоў.
Акрамя таго, прадпрыемства актыўна развівае сетку пунктаў калектыўнага доступу ў інтэрнэт у рэгіёнах краіны. "У нас ёсць праграма па ўкараненні такіх пунктаў. Шэраг сотняў пунктаў калектыўнага доступу ўжо створаны ў многіх раённых вузлах і аддзяленнях паштовай сувязі", - дадаў ён.-0-