"Белтэлекам" пашырае сетку NGN у Віцебскай вобласці

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" да канца лістапада плануе пашырыць сетку NGN у Віцебскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага аператара сувязі. Сетка NGN на сённяшні дзень фрагментарна выкарыстоўваецца ў многіх мікрараёнах Віцебска і ўжо набыла пастаянных карыстальнікаў, чые тэлефонныя нумары пачынаюцца на 51 і 54. Пашырэнне ёмістасці сеткі дазволіць ахапіць нумарны дыяпазон на "пяцёрку" ў Віцебску цалкам, растлумачылі ў прэс-службе. Фрагменты сеткі таксама разгорнуты ў Оршы і Наваполацку. З пашырэннем ёмістасці сеткі абанэнтаў NGN па Віцебскай вобласці стане ў два разы больш - каля 50 тыс. NGN (Next Generation Network) па адным канале прадастаўляе карыстальнікам шэраг сучасных лічбавых паслуг: інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, высакахуткасны доступ у Інтэрнэт byfly, якасную тэлефонную сувязь, а таксама дадатковыя віды паслуг, як "Скарочаны набор нумара" (стварэнне кнігі запісаў), "Дзіцячы выклік" (злучэнне без набору нумара), "Побудка" (паслуга напамінання), "Часовая забарона некаторых відаў выходнай сувязі" і іншыя. "Белтэлекам" - нацыянальны аператар электрасувязі Беларусі. Прадпрыемства пабудавала разгалінаваную сетку тэлекамунікацый, сетку магістральных валаконна-аптычных ліній сувязі з выхадам на суседнія дзяржавы. "Белтэлекам" распрацоўвае якасна новыя тэлекамунікацыйныя сэрвісы, забяспечвае перадачу міжгароднага і міжнароднага трафіку, працу наземнай сеткі тэлевізійных і радыёвяшчальных каналаў. Для арганізацыі міжнародных каналаў спадарожнікавай сувязі эксплуатуецца комплекс наземных станцый "Тэлепорт". Абанэнцкая база кампаніі - больш за 3,8 млн.-0-