«Белтэлекам» паведамляе, што 17 верасня пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
Трансляцыя праграмы будзе ажыццяўляцца ў складзе абавязковага агульнадаступнага пакета праграм. Эфірнае вяшчанне абавязковых агульнадаступных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў 1-м і 2-м тэлевізійных мультыплексах у адкрытым (незакадаваным) выглядзе. Вызначаны пералік і паслядоўнасць абавязковых агульнадаступных праграм у складзе мультыплексаў:
1 мультыплекс: «Беларусь 1», «ОНТ», «СТБ», «Мир», «Первый информационный», «Россия-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 3»;
2 мультыплекс: «Беларусь 5», «Беларусь 2».
Для захавання магчымасці прагляду існуючых і новых тэлевізійных праграм з 17 верасня 2024 года магчыма спатрэбіцца пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.) – нанова ўключыць пошук праграм.