БелГПП арганізуе дзелавую візіт беларускіх бізнесменаў у Мілан

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе дзелавы візіт прадстаўнікоў беларускіх кампаній у Мілан (Італія), які адбудзецца 19-23 красавіка. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БелГПП. Асноўная мэта візіту - наведванне міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Salone Internazionale Del Mobile-2012" ("Міланскі мэблевы салон - 2012). Дадзены форум з'яўляецца падзеяй выключнай важнасці для еўрапейскіх мэблевікоў, бо менавіта тут фарміруецца мода, і вызначаюцца тэндэнцыі мэблевага рынку на наступны год. На выстаўцы будзе прадстаўлены шырокі спектр мэблі для кухні і саду, дзіцячай мэблі, мэблевых аксесуараў, абсталявання для гасцініц і для дома. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя дэталёва азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці мэблі і яе зборкі. Такім чынам, прадстаўнікі беларускіх бізнес-колаў змогуць вывучыць сусветныя тэндэнцыі мэблевага рынку, абмяняцца вопытам, павысіць кваліфікацыю. Акрамя таго, запланавана правядзенне дзелавых сустрэч і перамоваў для прыцягнення інвестыцый, наладжвання новых партнёрскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У мінулым годзе на мэблевым салоне сваю прадукцыю прадставілі 1 283 экспаненты, выстаўку наведалі 282 483 госці, з іх - 177 964 прадстаўнікі больш чым 100 замежных дзяржаў. -0-