"Белтрансгаз" і "Газпрам" падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту па транзіце газу

2 ліпеня, Мінск /Людміла Сац - БелТА/. ААТ "Белтрансгаз" і ААТ "Газпром" падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту па транзіце газу. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў. "Бакімі падпісаны неабходныя дакументы, у якіх устаноўлена стаўка па транзіце на 2010 год у памеры $1,88. за 1 тыс.куб.м на 100 км. Цяпер бакі праводзяць канчатковую сверку разлікаў", - сказаў Уладзімір Маёраў.-0-