«Белвест» пашырае гандлёвую сетку ў Расіі

«Белвест» расширяет торговую сеть в России

«Belwest» — брэнд, добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

 

Каб зрабіць сваю прадукцыю яшчэ даступнейшай для пакупнікоў, адна з найбуйнейшых кампаній па вытворчасці абутку пастаянна працуе над мадэрнізацыяй і пашырэннем гандлёвай сеткі, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі. Так, у жніўні адкрыліся новыя крамы ў Саратаве, Архангельску, Іванаве, Набярэжных Чэлнах, Карэнoўску, а таксама два ў Санкт-Пецярбургу. А ў верасні расчынілі дзверы для наведвальнікаў гандлёвыя кропкі прадпрыемства ў Бранску, Есентуках, Ніжнім Ноўгарадзе і Ліпецку. Усяго ж на дадзены момант, як патлумачыла спецыяліст па маркетынгу СТАА «Белвест» Наталля Аржановіч, у кампаніі 47 фірменных крамаў у Беларусі і каля 300 — у Расіі.

Лiлiя Iўчанка, «Віцебскія весці».