БелЖД запускае два новыя маршруты да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

БелЖД запускает два новых маршрута до курортов Азовского и Черного морей
У сувязі з набліжэннем адпускно́га сезону Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў да марскіх курортаў. З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск–Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дазволіць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора.

У сувязі з набліжэннем адпускно́га сезону Беларуская чыгунка прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў да марскіх курортаў.

З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск–Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дазволіць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск–Новааляксееўка цягнік №100/99 будзе курсіраваць усё лета да 1 верасня. З Мінска цягнік будзе адпраўляцца па няцотных днях, з Новааляксееўкі — па цотных. Час адпраўлення цягніка са сталіцы Беларусі — 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку — 9.06 наступных сутак. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Новааляксееўкі ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы–Мінск–Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных днях, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 11.11; станцыі Мінск-Пасажырскі — 13.47; прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона ў 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 — у Баранавічы. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

Прэс-цэнтр БЧ