Бярэзінскі біясферны запаведнік гатовы падзяліцца з турыстамі сакрэтамі запаведных азёр

3 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Секрэтамі запаведных азёр гатовы падзяліцца з турыстамі Бярэзінскі біясферны запаведнік. Новы водны турыстычны маршрут на байдарках адкрыты па яго тэрыторыі, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў запаведніку. Маршрут працягласцю 35 км пройдзе па мясцінах споўзання Валдайскага ледавіка - чатырох натуральна ўтвораных азёрах: Альшыца, вядомым сваёй непаўторнай прыбярэжнай расліннасцю, Плаўна, якое з'яўляецца водападзелам Балтыйскага і Чорнага мораў, Манец, у якім жывуць рэдкія рачныя насельнікі, і Домжарыцкае - самым вядомым і папулярным сярод турыстаў. Праплывуць турысты-вандроўнікі па рацэ Бузянцы і невялікім адрэзку калісьці актыўна выкарыстоўванага Сэргучскага канала. Па шляху руху падарожнікі змогуць убачыць гняздо скапы і бабровыя хаткі, даведаюцца пра гісторыю азёр, іх насельнікаў, пазнаёмяцца з разьбянымі скульптурамі ва ўрочышчы Ніўкі і паспрабуюць сапраўдны турыстычны абед. Экалагічны турызм з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў вытворчай дзейнасці запаведніка. У мінулым годзе запаведнік наведалі больш за 30 тыс. чалавек, з іх 1,5 тыс. - замежныя госці. Аб'ём выручкі ад турыстычнай дзейнасці за 2009 год склаў Br1,5 млрд., у тым ліку ад экскурсійнага абслугоўвання - Br115,8 млн.-0-