Бярэзінскі біясферны запаведнік развівае конны турызм

Па словах спецыяліста па турызме гэтай прыродаахоўнай установы Аляксея Рымшы, пакатацца на конях усе ахвотныя змогуць ужо 1 ліпеня. Для тых, хто няўпэўнена трымаецца ў сядле, пабудаваны спецыяльны манеж, дзе можна набыць навыкі верхавой язды. Тым жа, хто скача на коне, нібы джыгіт, прапануюць два маршруты працягласцю 3 і 7 км. Адначасова пракаціцца верхам змогуць тры чалавекі ў суправаджэнні інструктара.

Алена Пятрова, «Віцебскія весці».