Бярэзінскі запаведнік і Браслаўскія азёры ўвойдуць у міжнародную экалагічную сістэму «Смарагдавая сетка»

Березинский заповедник и Браславские озера войдут в международную экологическую систему «Изумрудная сеть»

Пастаянны камітэт Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў пражывання ў Еўропе адобрыў намінацыю 16 беларускіх асабліва ахоўных тэрыторый, якія прапануюцца для ўключэння ў «Смарагдавую сетку».

У іх ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, нацыянальныя паркі

«Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Прыпяцкі», «Нарачанскі», /font>заказнікі «Спораўскі», «Сярэдняя Прыпяць», «Званец», «Ельня», «Выгоношчанскае», «Асвейскі», «Альманскія балоты», «Чырвоны Бор», «Ліпічанская пушча», «Сіньша», «Швакшты».

«

Смарагдавая сетка» – гэта экалагічная сістэма, якая фарміруецца ў рамках Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў пражывання ў Еўропе на тэрыторыі краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз. Яе арганізацыя абумоўлена неабходнасцю захавання біялагічнай разнастайнасці. Фрагментацыя месцапражыванняў, забруджванне, празмерная эксплуатацыя тэрыторый і стварэнне штучных ландшафтаў павялічваюць хуткасць страты біятопаў, тым самым абмяжоўваючы магчымасць міграцыі і рассялення відаў. Арганізацыя экасістэмы пачалася ў 1995 годзе з прыняццем Агульнаеўрапейскай стратэгіі ў галіне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Першымі ў яе стварэнне ўключыліся краіны Еўрапейскага саюза, якія фарміруюць экалагічную сетку «Натура 2000». «Смарагдавая сетка» і «Натура 2000» забяспечваюць адзіны падыход да аховы прыродных месцапраўленняў на еўрапейскім кантыненце. На сённяшні дзень у праграме па стварэнні «Смарагдавай сеткі» ўдзельнічае 7 краін – Беларусь, Расія, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Малдова.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"