Бярозавую алею заклалі каля мемарыяла «5-ы полк» у Віцебску

Березовую аллею заложили у мемориала «5-й полк» в Витебске
У Віцебску з'явілася яшчэ адна бярозавая алея. Яе заклалі ўдзельнікі грамадскай акцыі па добраўпарадкаванні мемарыяла «5-ы полк».

Ад прапановы дэпутатаў абласнога і гарадскога Саветаў да яе ўвасаблення прайшла літаральна сутка. І вось вынік: ля абеліска ў памяць аб ахвярах фашысцкага лагера смерці з'явілася 30 бярозак. Іх пасадзілі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, віцябляне розных пакаленняў. Акрамя таго, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў тут традыцыйна была праведзена ўборка, афарбаваны крыжы і абеліскі ў месцах пахаванняў загінуўшых. А на наступным тыдні арганізацыйная група абмяркуе далейшыя дзеянні па добраўпарадкаванні мемарыяла.

Агульнае меркаванне ўдзельнікаў акцыі выказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Уладзімір Церанцьеў: «Няхай гэта мерапрыемства ў святым месцы паслужыць заклікам для жыхароў рэгіёна далучыцца да шляхетнай справы – азелянення гарадоў і вёсак. Каб яны сталі яшчэ прыгажэйшымі, ператварыліся ў сад. Стаіць задача толькі за гэты сезон у населеных пунктах вобласці высадзіць каля 50 тыс. саджанцаў».

"Віцебскія весці".