Бясплатныя экскурсіі пройдуць больш чым у 50 аграсядзібах Віцебшчыны

Бесплатные экскурсии пройдут более чем в 50 агроусадьбах Витебщины

Віцебская вобласць 24 мая далучыцца да акцыі "Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах". Сёлета яна пройдзе ў чацвёрты раз.

У акцыі возьмуць удзел больш за 50 аграсядзіб рэгіёна. Гасцей чакаюць бясплатныя экскурсіі, знаёмства з паслугамі, конкурсы, майстар-класы, дэгустацыя страў, рыбалка і іншыя забавы.

Некаторыя гаспадары прапануюць арыгінальную праграму. Так, у "Утрыне" (Глыбоцкі раён) абяцаюць майстар-клас па катанні на сабаках, лекцыю па экалагічным земляробстве. У "Полсвіжы" (Лепельскі раён) - знаёмства з мясцовым этнамузеем.

Спіс аграсядзіб, у якіх чакаюць гасцей у гэту нядзелю, апублікаваны на сайце грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы".