Філіялы "Віцебскэнерга" пачалі рыхтаваць бясплатныя абеды для медыкаў
У Віцебску і Воршы ў філіялах прадпрыемства, дзе ёсць сталовыя, сталі рыхтаваць комплексныя абеды для медыцынскага персаналу ўстаноў аховы здароўя, перапрафіляваных цяпер для лячэння пацыентаў з COVID-19. Бясплатнае гарачае харчаванне арганізавана філіяламі "Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы" (Віцебск) і "Тепличный" (Ворша).
Кіроўца Руслан Кашкароў рыхтуе машыну для дастаўкі абедаў медыкам
"Першая партыя абедаў была адпраўлена 22 красавіка. Меню разнастайнае, гатовыя стравы ўпакоўваюцца ў спецыяльныя ланч-боксы і да пэўнага часу адвозяцца медыкам. Штодня ва ўстановы аховы здароўя энергетыкі бязвыплатна будуць дастаўляць 200 комплексных абедаў для медыцынскага персаналу", - адзначылі ў "Віцебскэнерга".
Акрамя таго, шматтысячны калектыў Віцебскай энергасістэмы арганізаваў збор сродкаў, якія накіруюць на рахункі медустаноў вобласці.