Бясплатны бізнес-семінар пройдзе ў Воршы 27 сакавіка

Бясплатныя семінары па развіцці малога і сярэдняга бізнесу праводзяцца ў рамках праекта ПРААН «Малыя гарады» у Віцебскай вобласці і краіне ў цэлым. Чаpговы семінар адбудзецца 27 сакавіка ў Оршы.

Магчымасці фінансавання малога бізнесу, роля Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, крэдыты і пазыкі Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, яго нефінансавыя інструменты, перавагі лізінгу — гэтыя і іншыя тэмы абмяркуюць на мерапрыемстве.

Нагадаем, з 2017 года праект «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» рэалізуе Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Мэта бясплатных семінараў — узмацніць развіццё патэнцыялу беларускага прадпрымальніцтва і спрыяць самазанятасці насельніцтва.

"Віцебскія весці".