Бібліяноч, тыдзень бібліятэк і літаратурныя «Агеньчыкі» пройдуць у Віцебску

15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк. У Віцебску да яго прымеркаваны тыдзень бібліятэк «Для вас адкрыты нашы дзверы і сэрцы» – з 9 па 16 верасня.

У абласной бібліятэцы 15 верасня цэлы дзень будуць адбывацца шматлікія мерапрыемствы: выставы кніжных навінак, работ мастакоў і фота, прэзентацыя перыёдыкі, акцыя «Знайдзі сваю кнігу: чытач – чытачу», экскурсіі па бібліятэцы для школьнікаў і студэнтаў, сустрэчы з літаратарамі, акцёрамі тэатра ім. Якуба Коласа і многае іншае. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага запрашае на «Бібліяноч-2016», у іншых пройдуць дні адкрытых дзвярэй, літаратурныя «Агеньчыкі», конкурсы і віктарыны, ушанаванне актыўных чытачоў, кніжныя хіт-парады і інш.

Наталля Пугачова, загадчыца аддзела Віцебскай абласной бібліятэкі. Фота з адкрытых крыніц.