Бібліятэчныя ночы і вулічнае чытанне. Так у Верхнядзвінску мясцовых жыхароў прылучаюць да кніг

У Верхнядзвінску мамам і іх малым прапануюць пачытаць кнігі проста ў гарадской зоне адпачынку, куды штотыдзень выязджае дзіцячая бібліятэка.


Праект «З кніжкай на лаўцы» упершыню апрабавалі мінулым летам, а сёлета вырашылі да яго вярнуцца, бо ён выклікаў цікавасць у жыхароў. Цяпер кожную сераду на працягу ўсяго летняга сезона супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі Верхнядзвінскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы каля гульнявой пляцоўкі «Караблік» з кнігамі і часопісамі, жадаючыя могуць узяць любы экзэмпляр і пачытаць яго на свежым паветры, седзячы на лаўцы. Акрамя таго, ахоўнікі кніг праводзяць конкурсы і розыгрышы, дорачы малым, якія гуляюць там з мамамі, сапраўднае свята.

Такія нестандартныя формы работы па прыцягненні чытачоў мясцовая бібліятэка выкарыстоўвае часта і даволі паспяхова. Да прыкладу, не так даўно ўпершыню арганізавалі і правялі «Бібліяноч», падчас якой звыклае «Ціша павінна быць у бібліятэцы» змянілася гукамі рок-музыкі, дэкламацыяй вершаў і усклікамі тых, хто праходзіў квэст па гісторыі горада. Тут жа гасцей сустракалі стравы з казак: каша з сякеры, жывая вада, піражкі Чырвонай Шапачкі, можна было зрабіць сэлфі з самай вялікай і самай маленькай кнігай, паўдзельнічаць у конкурсе чытання на хуткасць і многае іншае.

– Мы самі не чакалі, што прыйдзе так шмат людзей, жыхары города праявілі небывалую цікавасць да мерапрыемства, былі нават такія, хто ў гэты дзень упершыню перайшоў парог бібліятэкі, і для нас гэта важна, – адзначыла дырэктар Верхнядзвінскай ЦБС Людміла Куўшынава. – Наша задача – прыцягнуць чытачоў, прывучыць дзяцей і моладзь да чытання, таму стараемся пастаянна прыдумляць нешта новае, без гэтага сёння ніяк.

Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.