Бізнес-школа для кіраўнікоў будзе створана ў Віцебскай вобласці

Бізнес-школа для кіраўнікоў будзе створана ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА "Прававая група "Закон і парадак" Міхаіл Кейзераў перад пачаткам семінара-практыкума па прадпрымальніцтве ў Віцебскім гарвыканкаме.

 

"Перабудова свядомасці кіраўніка сёння - гэта перабудова эканомікі краіны. Ідэя правядзення такіх заняткаў узнікла ў памочніка Прэзідэнта - галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Пазняка. А мы арганізавалі цыкл семінараў па вобласці. У перспектыве хочам арганізаваць абласную бізнес-школу. Будуць запрошаны кіраўніцкія кадры - дырэктары і іх намеснікі. Уменне перавучвацца зараз надзвычай важна: свет хутка мяняецца, аб'ём неабходных ведаў расце ў геаметрычнай прагрэсіі", - растлумачыў Міхаіл Кейзераў.

 

Аляксандр Пазняк на адкрыцці семінара звярнуўся да прысутных прадстаўнікоў гарадскіх прадпрыемстваў з просьбай быць больш адкрытымі да дыялогу і ўспрымання інфармацыі, настроенымі на пазітыў. "Важна, каб гэты настрой на пазітыўную і эфектыўную хвалю быў у кожнагачалавека і, у першую чаргу, вытворцы, каб паспяхова займацца ў рэальным сектары эканомікі збытам прадукцыі. Пры гэтым нам важна пачуць меркаванне прадпрымальнікаў аб тым, дзе, магчыма, буксуем мы – на ўзроўні ўрада, абл- або гарвыканкама, каб мы гэта ўлічылі і ў межах сваіх паўнамоцтваў прынялі нейкія рашэнні\", - падкрэсліў Аляксандр Пазняк.

 

Семинар-практикум "Аб некаторых падыходах да развіцця прадпрыемстваў" у Віцебскім гарвыканкаме ўжо шосты па ліку. Раней аналагічныя мерапрыемствы адбыліся пры аблвыканкаме, Пастаўскім, Верхнядзвінскім, Лепельскім і Віцебскім райвыканкамах. Першы блок заняткаў прысвечаны антыкрызіснаму мысленню, другі – кіраванню будучыняй прадпрыемства, яго місіі, стратэгічнаму планаванню, трэці – новым метадам продажаў праз інтэрнэт, выкарыстанню анлайн-інструментаў для прыцягнення кліентаў.

 

Кацярына Князева, БЕЛТА.