Бізнесмены 6 краін возьмуць удзел у міжнародным форуме інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Віцебску

Міжнародны форум «Інавацыйнае прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці «Ад малога да вялікага» пройдзе ў Віцебску 17-18 лістапада.

У рабоце форуму прымуць удзел прадстаўнікі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, выканаўчай і заканадаўчай улады Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Кітая, суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый.

Праграма форуму.

Будуць арганізаваны экспазіцыі «Суправаджэнне бізнесу», «Інавацыйныя распрацоўкі сярэдняга і малога бізнесу», «Кансультацыйны цэнтр для бізнесу», біржа субкантрактаў у прамысловасці і іншыя тэматычныя пляцоўкі.

Арганізатарамі форуму выступаюць аблвыканкам, Віцебскі гарвыканкам і ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».

Значная частка дзелавой праграмы інавацыйнага форуму сфарміравана пад тэматыку моладзевага прадпрымальніцтва. Тыя ж бізнесмены, што адбыліся, змогуць знайсці для сябе не толькі маладых перспектыўных супрацоўнікаў, але таксама партнёраў і аднадумцаў, абмяняцца вопытам, паўдзельнічаць у дыскусіях па актуальных пытаннях

Таксама на мінулай ў аблвыканкаме прэс-канферэнцыі, прысвечанай міжнароднаму форуму, ішла размова аб стварэнні фонду па падтрымцы адоранай моладзі , прызванаму дапамагчы ёй увасобіць перспектыўныя праекты і генерыраваць арыгінальныя ідэі. Яго фінансаванне гатовы забяспечваць мясцовы бізнес, зацікаўлены ў кадравым забеспячэнні інавацыйнай дзейнасці. Пакуль  праект знаходзіцца на этапе пошуку сваёй ідэнтычнасці, мясцовыя ўлады абяцаюць мінімізаваць адміністрацыйныя бар'еры на шляху да поспеху пачаткоўцаў прадпрымальнікаў і маладых бізнесменаў.

Сяргей Антонаў, «Віцебскія вясці», фота з архіва «ВВ».