Бюджэт Віцебскай вобласці на 2020 год зацвердзілі дэпутаты аблсавета

Бюджет Витебской области на 2020 год утвердили депутаты облсовета
Разумнае размеркаванне і выкарыстанне фінансавых рэсурсаў мясцовых бюджэтаў у сукупнасці з павышэннем эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі ствараюць умовы для росту дабрабыту грамадзян, комплекснага развіцця тэрыторый і скарачэння міжрэгіянальных адрозненняў па ўзроўні і якасці жыцця. Гэтыя прыярытэты бюджэтнай палітыкі засталіся нязменнымі пры фарміраванні галоўнага фінансавага дакумента вобласці на 2020 год.

Дэпутаты абласнога Савета ўчора зацвердзілі бюджэт Віцебшчыны на будучы год, а напярэдадні праект дакумента абмеркавалі на сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума аблсавета. Ён сфарміраваны на аснове ў тым ліку чаканага выканання бюджэту-2019, якое запатрабавала вырашэння шэрагу складаных задач. Як адзначыў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, даводзілася шукаць рэсурсы для кампенсацыі выпадаючых падатковых даходаў, выплат павышанай зарплаты ў бюджэтным сектары, захавання інвестыцыйных магчымасцей абласной казны. Пры завяршэнні года асаблівую ўвагу ён заклікаў надаць стрымліванню росту крэдыторскай бюджэтнай запазычанасці, і перш за ўсё па капітальных выдатках.

Бюджэт вобласці на 2020 год улічвае стрымліваючы ўплыў на эканоміку шэрагу знешнеэканамічных фактараў, якія вядуць да росту цэн на нафтапрадукты, што ўвозяцца, скарачэнне сумы пошлін ад вывазу нафтапрадуктаў. Прамое дзеянне на напаўняльнасць мясцовай казны аказвае абмежаванне паставак з Расіі сыравінных рэсурсаў для экспартаарыентаваных прадпрыемстваў рэгіёну. Разам з тым падатковая нагрузка на плацельшчыкаў у 2020 годзе не павялічыцца. Для адаптацыі да інфляцыйных працэсаў прадугледжваецца стаўкі падаткаў, устаноўленыя ў беларускіх рублях, праіндэксаваць на рост спажывецкіх цэн.

Даходы

Даходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў памеры больш за 2,4 млрд рублёў. Датацыйнымі застаюцца ўсе бюджэты гарадоў і раёнаў за выключэннем Віцебскага раёна. Сярэдні ўзровень датацыйнасці па вобласці складае 31,8%, у тым ліку па раёнах 42,7%. Уласныя даходы мясцовых бюджэтаў Віцебшчыны на 92% складаюцца з падаткаў, асноўную долю ў якіх займаюць падаходны, на ўласнасць і прыбытак, ПДВ, а таксама выплачваемыя пры асаблівых рэжымах падаткаабкладання.

З рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні на суму 928,2 млн руб., або 37,9% агульнага аб'ёму даходаў, іх большую частку складаюць датацыі. Больш за дзве траціны такой дапамогі перадаецца ў рэгіёны Віцебшчыны для выраўноўвання ўмоў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Выдаткі 

Аб'ём бюджэту вобласці па выдатках вызначаны ў памеры амаль 2,5 млрд руб. з ростам на 6,5% да чаканага выканання за 2019-ы. Адзін з галоўных прыярытэтаў — выплата павышанай заработнай платы ў бюджэтным сектары, трансфертаў насельніцтву і па іншых абароненых артыкулах выдаткаў, якія прадугледжаны ў неабходных аб'ёмах і не падлягаюць скарачэнню. Акрамя таго, праект бюджэту прадугледжвае апярэджальны рост выдаткаў на сацыяльную сферу, пры гэтым капітальныя ўкладанні па гэтых напрамках будуць ажыццяўляцца кропкава на неабходныя работы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, выплаты трансфертаў насельніцтву і інш.

Усяго на сацыяльную сферу плануецца накіраваць больш за 1,6 млрд руб., або 66,6% агульнага аб'ёму выдаткаў бюджэту вобласці, у тым ліку на ахову здароўя — 614,7 млн руб. (24,9%), фізічную культуру і спорт — 41,4 млн руб. (1,7%), культуру — 66,8 млн руб. (2,7%), адукацыю — 776,6 млн руб. (31,5%), сацыяльную палітыку — 144,6 млн руб. (5,9%).

Асаблівасцю 2020 года стане значны (удвая, а ў параўнанні з 2018 годам — у шэсць разоў) рост сродкаў, выдзеленых на дапамогу насельніцтву ў забеспячэнні жыллём. Бюджэтная падтрымка будзе накіравана перш за ўсё на рэалізацыю сацыяльных гарантый для малазабяспечаных грамадзян і шматдзетных сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Маладым і шматдзетным сем'ям бюджэт дапаможа пагасіць камерцыйныя крэдыты на рэканструкцыю, будаўніцтва або набыццё жылля.

На фінансаванне галін эканомікі адводзіцца каля 227 млн руб. Тут асноўным атрымальнікам бюджэтнай падтрымкі будзе сельская гаспадарка, выдаткі на якую ў параўнанні з 2019-м вырастуць на 12% да 126,6 млн руб.

Разам з тым інвестыцыйныя магчымасці мясцовых бюджэтаў надзвычай абмежаваныя і складуць у наступным годзе каля 8% выдаткаў бюджэту. Прадугледжаны сродкі на ўзвядзенне сацыяльнага і арэнднага жылля, амаль у чатыры разы павялічваецца аб'ём падтрымкі з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы.

Навацыі 

Сярод навацый 2020 года – устанаўленне дадатковых стымулюючых норм падатковага заканадаўства ў дачыненні да ПДВ і падаткаў на ўласнасць. Асноўныя з іх — адмена абмежаванняў на асобныя віды падатковых вылікаў па ПДВ, зніжэнне з 2,5 да 2 разоў прэльмі памеру павышаючых каэфіцыентаў да ставак маёмасных падаткаў, якія ўстанаўліваюцца мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

Акрамя таго, у наступным годзе будзе праведзена ацэнка эканамічнай, сацыяльнай і бюджэтнай эфектыўнасці падатковых ільгот для наступнага іх упарадкавання і зніжэння так званых непадатковых выдаткаў.

"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.