Бюджэтныя плацяжы фізічных асоб у Віцебскай вобласці за студзень-лістапад выраслі на 3,5% да Br66,1 млрд.
30 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Фізічныя асобы, якія стаяць на падатковым уліку ў Віцебскай вобласці, у студзені-лістападзе выплацілі ў бюджэт больш за Br66,1 млрд., што на 3,5% перавышае аб'ём плацяжоў за аналагічны перыяд 2009 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле даных на 1 снежня, усяго ў вобласці на падатковым уліку стаяць больш за 420 тыс. фізічных асоб. Найбольшую колькасць гэтай катэгорыі грамадзян складаюць плацельшчыкі зямельнага падатку, арэнднай платы за зямлю і падатку на нерухомасць - гэта больш за 400 тыс. чалавек, іх колькасць вырасла на 1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Колькасць грамадзян, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, павялічылася больш чым на 30% да 817. Акрамя таго, колькасць плацельшчыкаў, якія прадастаўляюць у наём жылыя і нежылыя памяшканні, павялічылася на 22,7% амаль да 8,2 тыс. чалавек.
Усяго за студзень-лістападзе даходы кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці склалі больш за Br3,8 трлн., пры гэтым плацяжы фізічных асоб займаюць каля 1,7% у агульным аб'ёме даходаў.-0-