Бюджэты раёнаў Віцебскай вобласці да 2013 года павінны стаць бездэфіцытнымі
25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Усе раёны Віцебскай вобласці да 2013 года павінны выйсці на бездэфіцытныя бюджэты. Такі патрабаванне сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама прад'явіў кіраўнікам раённых выканкамаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Губернатар запатрабаваў пры распрацоўцы пяцігадовых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў улічваць усе эканамічныя магчымасці папаўнення бюджэтаў: ствараць новыя вытворчасці, наладзіць эфектыўную працу дзеючых, развіваць прыдарожны сэрвіс і сферу паслуг, дапамагаць прыватнаму бізнесу, пры гэтым максімальна выкарыстоўваць сыравінную базу. "Нельга выпускаць ніводнага шанцу", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.
Цяпер усе сельскагаспадарчыя раёны вобласці (21) з'яўляюцца датацыйнымі.-0-