Спрыяльнае надвор’е для ўборкі ўраджаю актывізавала палявыя работы на Віцебшчыне.

Благоприятная погода для уборки хлебов активизировала полевые работы на Витебщине.

Спрыяльнае надвор'е для ўборкі хлебаў актывізавала палявыя работы ва ўсіх раёнах вобласці. Па аператыўнай інфармацыі на 3 жніўня, на Віцебшчыне ўбрана збожжавых і зернебабовых культур з плошчы 49,9 тысячы гектараў (12,8 працэнта да плана). Намалочана 157,8 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 31,6 цэнтнера з гектара.

Па аператыўнай інфармацыі на 3 жніўня, на Віцебшчыне ўбрана збожжавых і зернебабовых культур з плошчы 49,9 тысячы гектараў (12,8 працэнта да плана). Намалочана 157,8 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 31,6 цэнтнера з гектара.

У прафесійных спаборніцтвах лідзіруюць маладыя хлебаробы Сенненшчыны. Сярод моладзевых экіпажаў вобласці лепшы вынік у камбайнера Сяргея Сухвала і яго памочніка Дзяніса Астаповіча (на здымку). Працаўнікі ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» на камбайне КЗС-1218 убралі 142 гектары збожжавых і намалацілі 670 тон збожжа. Сяргей і Дзяніс на жніве — не пачаткоўцы. Летась сталі першымі тысячнікамі раёна. І ў гэту ўборачную не збіраюцца здаваць перадавых пазіцый. Іх калега Аляксандр Сухвал, які працуе на адвозцы збожжа, таксама стаў лідарам спаборніцтва сярод вадзіцеляў ва ўзросце да 31 года. На аўтамабілі МАЗ-6501А8 адправіў у хлебныя засекі гаспадаркі 1219 тон збожжа.

Моладзевы экіпаж Антона Дайлідзёнка і Сяргея Зубарава з ААТ «Іванскі-Агра» Чашніцкага раёна, працу якіх таксама адзначыў абласны камітэт прафсаюза работнікаў АПК, нязначна апярэдзіў сенненцаў па ўбранай плошчы, аднак саступіў па намалоце. Іх вынік — 511 тон. Лідэрства з ім сярод моладзі падзяліў вадзіцель таксама «Іванскага-Агра» Мікалай Вятаха, які перавез 937 тон збожжа.

Сярод герояў жніва старэйшыя за 31 год лідарства трымае экіпаж Анатоля і Андрэя Маршалавых з ААТ «Маяк Высокае» Аршанскага раёна. На камбайне КЗС-1218 убралі 166 гектараў і намалацілі 590 тон збожжа. На адвозцы лепшы вынік у Аляксандра Бацяна (ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна), які на аўтамабілі МАЗ-555 перавез 1279 тон збожжа. Лепшыя вытворчыя паказчыкі на сушыльных агрэгатах у машыністаў Івана Ісачанкі і Віктара Гарбача з ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна. На агрэгаце КЗСВ-30Г-Р яны высушылі 3500 тон збожжа.

Самая ўраджайная гаспадарка ў вобласці — ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна, дзе атрымліваюць 64,9 цэнтнера збожжа на круг.

Андрэй ЗАХАРОВ, «Віцьбічы». Фота Аляксандра ЛАЗЮКА, «Голас Сенненшчыны».