Дабрачынны фотапраект "Сямейныя каштоўнасці" стартуе ў Віцебску
Выстава, прысвечаная шматграннаму свету сям'і, пачне працу 7 сакавіка ў Арт-прасторы ( вул. Талстога, 7). "Кожны з нас успрымае слова "сям'я" па-свойму, але кожны ведае, што сям'я - гэта людзі, з якімі мы на ўсё жыццё, разам ствараем сваю гісторыю з яе каштоўнасцямі і традыцыямі. Думаю, наведвальнікі гэта не столькі ўбачаць, колькі адчуюць. Большасць работ удзельнікі праекта выбралі са сваіх архіваў, бо многія з нашай віцебскай супольнасці фатографаў займаюцца здымкамі сямейных фота. Але ўсё ж гэта не стандартныя здымкі на памяць, а з мастацкім напаўненнем, сэнсавай нагрузкай", - растлумачыў куратар праекта, вядомы віцебскі фатограф Аляксей Карасёў. Акрамя яго самога, у праекце ўдзельнічаюць яшчэ 15 чалавек. Выстава будзе працаваць як мінімум месяц. І на працягу ўсяго гэтага часу працягнецца суправаджальная яе дабрачынная акцыя "Дапаможам дзіцяткам з дома малога".
"У выставачнай зале будзе стаяць скрыня
для ахвяраванняў, а таксама кожны наведвальнік зможа набыць імянны
сертыфікат на фотаздымку ў любога з удзельнікаў выставы са зніжкай 20%.
Сабраныя ад продажаў сумы фатографы будуць пераводзіць на рахунак Дома дзіцяці
Віцебска", - сказаў Аляксей Карасёў.
Кацярына Князева - БЕЛТА.