Дабрачынны марафон "Збяром дзяцей у школу" стартаваў у Віцебскай вобласці
17 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Дабрачынны марафон "Збяром дзяцей у школу" стартаваў у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БелТА ў абласным камітэце БРСМ.
Штогадовая дабрачынная акцыя заклікана дапамагчы забяспечыць дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў усім неабходным да школы: канцылярскімі таварамі, кнігамі, сшыткамі, спартыўным інвентаром. Усе гэтыя рэчы актывісты гарадскіх і раённых камітэтаў БРСМ будуць збіраць на працягу месяца, а затым перададуць школьнікам.
Акцыя заклікана вучыць дабру і міласэрнасці, аказаць дзейсную дапамогу дзецям, якія ў ёй маюць патрэбу. Прыняць у ёй удзел могуць усе ахвотныя.-0-