Ахоўнікаў парадку ў форменным абмундзіраванні мінулых гадоў можна будзе сустрэць сёння ў Віцебску
На плошчы Перамогі абласнога цэнтра адбудзецца гарнізонны інструктаж, прысвечаны святкаванню 95-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай губернскай міліцыі. Тут жа будзе працаваць выстава міліцэйскай тэхнікі і ўзбраення розных гадоў. Дапоўняць гістарычную карціну назіральнікі парадку ў форменным абмундзіраванні мінулага стагоддзя, на выставе будуць прадстаўлены ўзоры формы, пачынаючы з 1917 года.
Падчас урачыстага мерапрыемства адбудуцца паказальныя выступленні з дэманстрацыяй прыёмаў самаабароны супрацоўнікаў палка ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама і міліцыянераў. Можна будзе ўбачыць працу кінолагаў са службова-пошукавымі сабакамі.
У святочным гарнізонным інструктажы прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, духавенства, грамадскасць, члены добраахвотных дружын.