Баявая машына пяхоты прыбыла ў абноўлены парк Воінскай Славы ў Дубровне
На галоўным скрыжаванні райцэнтра ў бліжэйшы час будзе ўстаноўлена 4 адзінкі дэмілітарызаванай тэхнікі. Акрамя БМП-1, дастаўленай на трале з Дзяржынска Мінскай вобласці, новае знакавае месца горада ўпрыгожаць БМД-1, БТР-70 і дывізіённая гармата Д-44. Апошняя, дарэчы, ужо стаяла раней, але была часова дэмантавана ў сувязі з правядзеннем будаўнічых работ і ўкладкай алеі ў рамках абласных «Дажынак-2017».
Дастаўкай і ўстаноўкай дэмілітарызаванай тэхнікі заняты аддзел транспарту УП ЖКГ «Дубровно-Камунальнік».
Вольга ЛЕБЕДЗЕВА, фота аўтара. «Віцебскія весці».