Баявы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны экспанаваўся ў школьным музеі ў Дубровне

10 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Баявы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў школе горада Дуброўна супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры проціпажарнай прапаганды абласнога ўпраўлення МНС. Артылерыйскі снарад калібра 75 мм быў прыстасаваны ў якасці экспаната ў музеі баявой славы, арганізаваным у сярэдняй школе №1 райцэнтра. Па ацэнцы спецыялістаў, боепрыпас уяўляў пагрозу, бо на месцы аказаліся і запальнік, і выбуховае рэчыва. Снарад вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны групай размініравання воінскай часці 5524 унутраных войскаў МУС, якая дыслакуецца ў Віцебску.-0-