Больш за 1 тыс. парушэнняў выявілі ў пасяўную мабільныя групы ў Віцебскай вобласці

Более 1 тыс. нарушений выявили в посевную мобильные группы в Витебской области

Больш за 1 тыс. парушэнняў выявілі мабільныя групы за перыяд пасяўной у Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.

За перыяд правядзення веснавых палявых работ мабільныя групы ў складзе дзяржінспектараў працы, прадстаўнікоў пракуратуры і іншых зацікаўленых ведамстваў абследавалі на прадмет бяспекі ўмоў працы 166 арганізацый аграпрамысловага комплексу рэгіёна, у тым ліку 82 фермы.

Усяго было выяўлена больш за 1 тыс. парушэнняў, у тым ліку амаль 350 на фермах. Найбольшая іх колькасць устаноўлена ў КУП "Селяўшчына", КУП "Клясціцы", КУСХП "Сокал", КУСХП "Краснаполле", КУП "Дворышча-РОС", ПКХП "Гараны-Агра", ААТ "Новыя гараны". Да найбольш распаўсюджаных парушэнняў адносяцца адсутнасць першасных сродкаў агAEтушэння і медыцынскіх аптэчак на трактарах, спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны ў работнікаў, эксплуатацыя тэхнікі, якая не прайшла тэхагляд, і абсталявання, якое знаходзіцца ў незадаволеным стане.

За перыяд правядзення абследавання 82 інфармацыі аб выяўленых парушэннях былі аператыўна накіраваны ў райвыканкамы і 38 інфармацый - у органы пракуратуры. Па выніках работы мабільных груп адбылося два пасяджэнні выканкама і чатыры пасяджэнні камісіі па ахове працы, дзе заслухоўваліся кіраўнікі арганізацый АПК па прынятых мерах для ўстаранення выяўленых парушэнняў, дадаў Сяргей Ануфрыеў.

БЕЛТА