Больш за 10 тысяч дзяцей падчас восеньскіх канікул адпачылі ў лагерах Віцебскай вобласці
Як паведаміла начальнік прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення па працы рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова, у перыяд восеньскіх канікул у Віцебскай вобласці арганізавана 255 лагераў дзённага знаходжання тэрмінам 6 дзён, у якіх аздароўлена 10060 дзяцей, у тым ліку 116 дзяцей-інвалідаў, 145 дзяцей-сірот, 218 дзяцей з шматдзетных сем'яў. На аздараўленне дзяцей у перыяд восеньскіх канікул выдаткавана каля 250 тысяч рублёў бюджэтных сродкаў.
Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 6 дзён склаў 35 рублёў, дзяржаўная датацыя ў выглядзе зніжэння кошту адной пуцёўкі склала 25 рублёў.
Дзень знаходжання ў лагеры быў насычаны цікавымі для дзяцей праграмамі, у выніку якіх дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, радасці і здароўя, масу задавальнення, даведаліся шмат новага для сябе.
Факт: За дасягнутыя высокія паказчыкі аздараўлення дзяцей у лагерах у перыяд дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года калектыў прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ўзнагароджаны Ганаровай Граматай.