Больш за 100 эталонных аб'ектаў з'явіліся за студзень-верасень у Віцебскай вобласці ў Год роднай зямлі
26 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 100 эталонных аб'ектаў з'явіліся за студзень-верасень у Віцебскай вобласці ў Год роднай зямлі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віцебскага аблвыканкама.
У лік найбольш буйных і значных увайшлі праекты, рэалізаваныя, у першую чаргу, у абласным цэнтры. Так, у дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў горадзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Статус эталонных аб'ектаў набылі таксама новае месца адпачынку на рацэ Віцьба, пешаходная вуліца Суворава і плошча Перамогі.
У камітэце адзначылі, што ўсяго па выніках 9 месяцаў у рэгіёне выкананы значны аб'ём працы па розных напрамках. Так, у сельскагаспадарчых арганізацыях наведзены парадак больш чым на 1 тыс. жывёлагадоўчых ферм і 350 збожжаачысткова-сушыльных комплексах, добраўпарадкаваны машынныя двары. За кошт сродкаў гаспадарак снесены 26 невыкарыстоўваных аб'ектаў, рэкультываваны 2,5 тыс.га вызваленых земляў.
Службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўсталявалі за гэты перыяд больш за 14,5 км агароджаў, комплексна добраўпарадкавалі 113 дваравых тэрыторый, 84 паркі, усталявалі сотні новых малых архітэктурных форм. Сумесна з прыродаахоўнымі службамі ліквідавалі 456 несанкцыянаваных звалак. Віцебскім абласным лесагаспадарчым аб'яднаннем праведзены работы па лесааднаўленні на плошчы 6,5 тыс.га, добраўпарадкаваны 129 прыпыначных пунктаў і прылеглыя да іх тэрыторыі, 75 стаянак для аўтатранспарту і 27 пляцовак і месцаў для адпачынку ўздоўж аўтамабільных дарог. Акрамя таго, абсталяваны 40 пунктаў прыдарожнага сэрвісу.
Значную дапамогу ў навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, памятных месцаў Вялікай Айчыннай вайны аказалі школьнікі, навучэнская моладзь, актывісты БРСМ. З іх удзелам праведзена вялікая колькасць тэматычных лекторыяў, круглых сталоў, культурных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў і турніраў, прымеркаваных да Года роднай зямлі.-0-