Больш за 100 новых прадпрыемстваў запрацавала ў эканоміцы Віцебскай вобласці ў I паўгоддзі

Больш за 100 новых прадпрыемстваў і 29 вытворчасцей запрацавала ў эканоміцы Віцебскай вобласці ў першым паўгоддзі, паведамілі ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Усяго за студзень-чэрвень гэтага года ў рэгіёне па ўсіх відах эканамічнай дзейнасці пачалі функцыянаваць 100 новых прадпрыемстваў і 29 вытворчасцей. Сярод іх ТАА \"Трыкатажная фабрыка \"МІЛА БСВ\" па выпуску верхняга адзення (Верхнядзвінскі раён), ПУП \"Завод Праміс\" (вытворчасць машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі, Пастаўскі раён), ТАА \"Дрэў-Інвест\" (пілаванне і стружкаванне драўніны, Шаркаўшчынскі раён). Да швейных вытворчасцей у Віцебску далучыліся ТАА \"Новая Лэдзі\", ТАА \"Полішэлк і ПП \"АльтезаГранд\", у якіх створана больш за 130 працоўных месцаў.

У ААТ \"Віцебская бройлерная фабрыка\" створаны цэх па вытворчасці камбікармоў. У цяперашні час на некаторых буйных прадпрыемствах рэгіёну працягваецца рэалізацыя маштабных інвестыцыйных праектаў са срокам завяршэння работ у 2017 годзе. Так, актыўна ідзе другі этап мадэрнізацыі на Аршанскім льнокамбінаце. У ААТ \"Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат\" будуецца цэх па вытворчасці сухой сыроваткі і сухіх малочных прадуктаў. У браслаўскім філіяле гэтага прадпрыемства мадэрнізуецца дзеючая сыраробная вытворчасць з мэтай павелічэння выпуску цвёрдых сыроў да 15 т у суткі.

У камітэце таксама адзначылі актыўную работу прадпрыемстваў і арганізацый вобласці па павышэнні канкурэнтаздольнасці, якасці выпускаемай прадукцыі. Гэта дазволіла ў першым паўгоддзі адгрузіць інавацыйнай прадукцыі на Br1,6 млрд., або 30,7% да аб'ёму адгружанай прадукцыі. \"У цэлым прамысловым комплексам вобласці ў мінулым перыядзе забяспечана прыбытковая праца\", - заключылі ў камітэце эканомікі.

Вольга Багачова - БЕЛТА.