Больш за 100 прадпрыемстваў-удзельнікаў ЗЭД збяруцца на семінары "Беларусь-транзітная краіна" у Віцебску

24 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадстаўнікі больш як 100 суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці збяруцца 25 сакавіка ў абласным цэнтры на семінары "Беларусь - транзітная краіна. Новае ў мытным заканадаўстве" для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні. Асноўнай тэматыкай мерапрыемства стануць прымаемыя мытнай службай меры па павышэнні транзітнай прывабнасці Беларусі, скарачэнні тэрмінаў мытнага афармлення грузаў. Спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку перавозчыкаў і рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск", атрымаюць інфармацыю аб умовах атрымання статусу "Добрасумленны ўдзельнік знешнеэканамічнай дзейнасці", аб перавагах папярэдняга інфармавання і электроннага дэкларавання тавараў. Віцебская мытня далучылася да рэспубліканскага эксперыменту па электронным дэклараванні, у які ўжо ўключаны ААТ "Завод керамзітавага жвіру г.Навалукомль" і РУПТП "Аршанскі льнокамбінат". Сувязь суб'екта гаспадарання і інспектара мытні адбываецца выключна праз электронную сувязь, пры гэтым паведамленні завяраюцца электронным цыфравім подпісам. У выніку афармленне мытнай дэкларацыі займае каля 10 хвілін. Акрамя таго, прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце мытні з'яўляюцца ўдасканаленне і спрашчэнне працэдур мытнага афармлення і кантролю, садзейнічанне айчынным вытворцам у ажыццяўленні экспартных аперацый. Для гэтага ў пунктах мытнага афармлення "Віцебск - Цэнтральны", "Орша - Белтаможсервіс", "Орша - Усходняя" і "Віцебск" створаны асобныя рабочыя месцы па афармленні экспартных тавараў, якія прадастаўляюцца айчыннымі вытворцамі. На семінары супрацоўнікі мытні раскажуць аб шляхах скарачэння фінансавых выдаткаў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, правядуць агляд тыповых памылак, якія дапускаюцца пры мытным афармленні. Арганізатарам семінара выступае Віцебская мытня.-0-