Больш за 100 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху Віцебшчыны сталі ўдзельнікамі ўрачыстага адкрыцця III працоўнага семестра
Больш за 100 прадстаўнікоў
студатрадаўскага руху Віцебскай вобласці сталі 1 чэрвеня ўдзельнікамі
уваходжання ў трэці працоўны семестр - 2017. Афіцыйны старт
семестра сабраў на плошчы Перамогі камандзіраў, камісараў, байцоў студэнцкіх
атрадаў, ветэранаў руху з усяго рэгіёна. Галоўнай падзеяй стала
традыцыйнае ўручэнне пуцёвак для працы ў студэнцкіх атрадах у гэтым годзе.