Больш за 1000 чалавек прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі «Дыктант Перамогі» у Віцебскай вобласці
Міжнародная асветніцка-патрыятычная акцыя "Дыктант Перамогі" прайшла ў Віцебскай вобласці. Удзел прынялі больш за 1000 чалавек на 25 пляцоўках.
Арганізатарам акцыі выступіў БРСМ. Дыктант складаецца з 25 заданняў. Іх распрацоўку ажыццяўляе Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акцэнт у пытаннях зроблены на трагедыю ў Хатыні, генацыд беларускага народа ў гады вайны. Асноўныя задачы праекта — вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэнне гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі.
"СБ"