Больш за 109 тысяч дзяцей Віцебшчыны адправіліся сёння ў школу, каля 12 тысяч з іх — першакласнікі

Более 109 тысяч детей Витебщины отправились сегодня в школу, около 12 тысяч из 
них — первоклассники

Першакласнікаў у гэтым навучальным годзе больш, чым у мінулым. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі вобласці працуюць 12,6 тыс. педагагічных работнікаў, амаль 80% з іх — спецыялісты вышэйшай і першай кваліфікацыйных катэгорый. Навучальныя ўстановы таксама папоўніліся 530 маладымі спецыялістамі.

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі працуе 450 устаноў, 25 з іх гімназіі, 2 — кадэцкія вучэльні, 1 — ліцэй. На ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы сёлета з дзяржбюджэту запланавана выдаткаваць амаль 96 млрд рублёў, у тым ліку 48,6 млрд — на капітальныя рамонты. Ва ўсіх навучальных установах праведзены работы па частковым рамонце дахаў, сістэм водазабеспячэння і каналізацыі, санузлаў, сістэм асвятлення з заменай свяцілень на энергазберагальныя. На дадзены момант на Віцебшчыне будуецца 9 аб'ектаў сістэмы адукацыі, у асноўным дашкольныя ўстановы.

Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, у Беларусі 1 верасня да заняткаў прыступяць амаль 965 тыс. дзяцей, у тым ліку за школьныя парты сядуць 106,5 тыс. першакласнікаў. У параўнанні з 2014/2015 навучальным годам агульная колькасць навучэнцаў павялічыцца на 19 тысяч чалавек.

Аляксандр Кутынко. Фота Антона Сцепанішчава, «Віцебскія весці».