Больш за 1200 елак прадалі ў Віцебскай вобласці ў першы дзень працы ёлачных кірмашоў

З панядзелка стартавала праца ёлачных кірмашоў у Віцебскай вобласці. Усяго лясгасы паўночнага рэгіёну плануюць рэалізаваць каля 30 тысяч навагодніх дрэў, праінфармавала намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай працы Віцебскага ДВАЛХ Марыя Міхневіч. Больш за траціну гэтага аб'ёму падрыхтуюць Віцебскі, Пастаўскі, Полацкі і Аршанскі лясгасы.
Ужо за першы дзень працы ёлачных кірмашоў Віцебскае ДВАЛХ рэалізавала больш за 1200 навагодніх дрэў. Можна купіць не толькі зрэзаную ёлачку, але і лясную прыгажуню ў кадцы.
Для зручнасці людзей рэжым працы ёлачных кірмашоў максімальна працягнуты. У асартыменце дадзеных гандлёвых кропак – елкі, сосны, а таксама ёлачныя букеты і елкі ў кадках. Апошнія традыцыйна карыстаюцца попытам у насельніцтва. Кошт спілаванага навагодняга дрэва на ёлачных кірмашах лясгасаў у Віцебску будзе адзіным. Так, пухнатае прыгажуню ростам да 1 метра можна будзе набыць за 11,5 рубля, да 2 метраў – за 14,5 рубля, да 3 метраў – за 21 рубель.
У перадсвяточны перыяд для работнікаў дзяржаўнай лясной аховы актуальнай становіцца рэйдавая праца для спынення незаконных высечак навагодніх дрэў. Будзе арганізавана патруляванне лясоў паблізу населеных пунктаў, дарог і хваёвых маладнякоў. Таксама выставяць пасты, у тым ліку сумесныя з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.
"СБ", фота "БелТА".