Больш за 1,4 тыс. авіябомбаў часоў вайны выяўлена ў Лепельскім раёне

16 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў Лепельскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Валянцін Сухавееў. Пры правядзенні меліярацыйных работ паблізу вёскі Дражна рабочыя знайшлі каля 200 авіябомб. Пры абследаванні небяспечнага ўчастка сапёры в/ч №5530 выявілі 1428 авіябомб "АА-2,5 СЧ", авіябомбу "ФАБ-50" і адзін узрывальнік савецкай вытворчасці. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны. Як адзначылі ў в/ч №5530, у гады вайны ў гэтых мясцінах знаходзіўся аэрадром.-0-