Больш за 15 гандлёвых аб'ектаў плануецца адкрыць да канца года ў Віцебскай вобласці
5 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 15 гандлёвых аб'ектаў плануецца адкрыць да канца года ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Найбольш буйны з іх - гандлёвы цэнтр ААТ "Капеечка" у Оршы. Рэалізацыя гэтых праектаў ажыццяўляецца ў рамках падпраграмы "Вітторг" Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады.
Усяго з 2011 года па стане на 1 кастрычніка бягучага года па гэтай падпраграме ў вобласці выканана 43 мерапрыемствы з 73 запланаваных з пачаткам рэалізацыі ў 2011-2012 гадах, рэалізуюцца 23 мерапрыемствы. За гэты перыяд асвоена Br388,5 млрд., створана каля 3,1 тыс. працоўных месцаў. Уведзена 29,3 тыс. кв.м гандлёвых плошчаў, што павялічыла забяспечанасць насельніцтва гандлёвымі плошчамі на 24 кв.м на 1 тыс. чалавек. Да 2012 года пры выкананні мерапрыемстваў дакумента трэба будзе асвоіць яшчэ звыш Br15 млрд., запланавана стварыць 120 працоўных месцаў.
У цэлым з пачатку рэалізацыі праграмнага дакумента ў Віцебску адкрыты буйныя гандлёвыя аб'екты: бізнес-цэнтр "Марка-сіці" СААТ "Марка", гіпермаркет "Карона" ТАА "Тытунь-інвест", гандлёва-сэрвісны цэнтр СЗАТ "Фірма "Амега" у мікрараёне Білева-1 і універсам па вуліцы В.Інтэрнацыяналістаў, гандлёва-адміністрацыйны комплекс ААТ "Віцебскія прадукты", гандлёвы цэнтр "Ганна" і рэстаран "У Ганны" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". У сістэме спажыўкааперацыі ўведзена ў эксплуатацыю 25 магазінаў у Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Лёзненскім, Аршанскім, Талачынскім і Шумiлiнскiм раёнах.
Акрамя таго, раней устаноўленых тэрмінаў скончана рэалізацыя праектаў па будаўніцтве магазінаў у Чашніках УП "Чашніцкая міжрайнай базы" і Шуміліна Шумiлiнскiм райпо, пачалася мадэрнізацыя ААТ "Універсалторг" магазіна №4 "Прамтавары" у Новалукомлі і рэканструкцыя будынка пад магазін у Бешанковічах.
Падпраграма "Вітторг" накіравана на стварэнне ўмоў для найбольш поўнага задавальнення попыту насельніцтва асартыментам тавараў і паслуг, павышэнне культуры абслугоўвання на аснове ўкаранення эфектыўнай сістэмы тавараабарачэння, пашырэння інфраструктуры гандлёвай сеткі, тэхпераўзбраення галіны. Каардынатарам яе выканання з'яўляецца ўпраўленне гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.-0-